Общество

Па стане на 13 красавіка – за два дні разгорнутай вясновай кампаніі – у ААТ «Манькаўшчына» было засеяна 45 гектараў яравой плошчы. Галоўнай жа дзеючай персонай у адказнай і пачэснай хлебаробскай справе выступае сёння механізатар Юрый Мікалаевіч ТАКУШЭВІЧ. На верным «МТЗ-3022» з агрэгатам «АПП-6Д» Юрый з 6 гадзін раніцы ў полі і найпазней вяртаецца адтуль. Пакуль работнік уваходзіць у працоўны рытм, але, як і ў мінулыя гады, ужо пачынае перакрываць даведзеную норму, вырабляючы па 40 і больш гектараў за дзень. Фронт работ у рупліўца значны: пасяўныя плошчы ў ААТ «Манькаўшчына» сёлета складаюць 1096 гектараў, з іх зернебабовыя зоймуць 440, кукуруза на зерне – 136, на корм і зялёную масу – 250, аднагадовыя травы – 150 і цукровыя буракі – 120 гектараў. Хутка да Ю. М. Такушэвіча далучыцца яшчэ адзін калега-сейбіт, удваіх праца пойдзе хутчэй. Паралельна з пасяўнымі работамі вядзецца культывацыя і мінеральная падкормка палеткаў. Пры дапамозе агрэгатаў «AXIS» і «GASPARDA» ўжо падкормлена 467 і 355 гектараў адпаведна.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий