З НАДЗЕЯЙ НА ДОБРЫ ЎРАДЖАЙ…

Общество

Распачалі пасяўную кампанію 9 красавіка механізатары СВК “Пяршаі-2003”. Аднак у гаспадарцы зазначылі, што ўваходзіць адразу ў масавую сяўбу, пакуль не ўсталявалася цёплае надвор’е, не рацыянальна, трэба паспрабаваць, наколькі гатова глеба. Таму выбарачна прыступілі да сяўбы ячменю на палетках каля вёсак Пяршаі, Седлішча і Сусні. За чатыры дні было апрацавана 176 гектараў. Першым вывеў сваю тэхніку на поле вопытны механізатар Уладзімір Антонавіч Русовіч. На трактары “МТЗ-3522” з сеялкай “АПП-6Д” на працягу гэтых дзён ён засеяў 114 гектараў. У асабістай зводцы не менш вопытнага Івана Міхайлавіча Наркевіча, які працуе на “Fend-930” з сеялкай “Rabe”, пакуль значацца 62 гектары. 12 красавіка пасеялі 40 гектараў цукровых буракоў, а 13 – ляглі ў глебу ва ўрочышчы “Капусціна” першыя пшанічныя зярняткі. У гэтым годзе пад цукровыя буракі адведзена ў СВК 460 гектараў, а пад пшаніцу – 100 гектараў. Больш за 20 адзінак тэхнікі сельгаспрадпрыемства занята зараз на падвозцы зерня і мінеральных угнаенняў, падрыхтоўцы глебы да сяўбы. Актыўна вядзецца падкормка азімых зерневых культур, азімага рапсу і мнагалетніх траў.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий