Б’ЕЦЦА СЭРЦА РОЎНА…

Общество

Захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы – самая распаўсюджаная прычына смерці ў нашай краіне.

Больш паловы ахвяр сардэчнага прыступу чакаюць больш за 2 гадзіны, перш чым звярнуцца за дапамогай. Гэта часта прыводзіць да развіцця цяжкіх інфарктаў міякарда.

Прыступ стэнакардыі абумоўлены тым, што да сардэчнай мышцы па звужаных сасудах не паступае дастатковай колькасці кіслароду. У выніку развіваецца ішэмія (кіслароднае галаданне), а затым – інфаркт міякарда (некроз). Сярод прычын можна вылучыць павышаную фізічную нагрузку, эмацыянальныя стрэсы, гіпертанічныя крызы, курэнне і інш. А праяўляюцца сардэчныя прыступы ў раптоўным потааддзяленні, задышцы, пачуцці недахопу паветра. Хворы чалавек адчувае боль у грудзях ці жываце, які распаўсюджваецца ў шыю, руку ці ніжнюю сківіцу, можа прысутнічаць пачуццё сціскання ці пякоты ў грудзях.

Першая самадапамога – спыніць фізічную нагрузку, легчы на ложак. Затым разжаваць 160-325 мг аспірыну. Калі адчуваецца боль, прыняць нітрагліцэрыны (0,5 мг пад язык адзін ці тры разы праз кожныя 5-7 хвілін). Неабходна кантраляваць артэрыяльны ціск і прымаць гіпатэнзіўныя прэпараты, калі ціск перавышае 140/90 мм ртутнага слупка. Вядома ж, трэба выклікаць «хуткую дапамогу».

Чым хутчэй сардэчны прыступ купіраваць, тым менш небяспечнымі будуць яго наступствы.

Кацярына ГУБІЧ,

урач-кардыёлаг.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *