КАБ ЧЫСЦІНЯ СТАЛА НОРМАЙ

Закон и порядок

У раёне праводзіцца месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Рэгулярнымі сталі суботнікі, актывізавалася работа і па добраўпарадкаванні брацкіх магіл, помнікаў загінуўшым воінам. І тым не менш яшчэ трэба шмат зрабіць, каб парадак стаў нормай.

Сельскім Саветам дэпутатаў трэба праявіць больш настойлівасці і патрабавальнасці да тых, хто ўтварае стыхійныя звалкі, важна кантраляваць, каб кантэйнеры своечасова ачышчаліся ад смецця, гэта тычыцца і тэрыторый вакол многіх могільнікаў.

Санітарная служба выявіла недахопы ў вёсках Пяршаі, Нелюбы, Есьманаўцы, Дварэц, Камень, Вуглы, Бакшты, Ракаў, Выганічы, Раднікі, Макасічы, Адамова, Падневічы, Пакуці, Пральнікі, Вайганы, Сазонаўшчына і іншых населеных пунктах. Забруджана тэрыторыя ўздоўж ручая ў вёсках Кісялі, Зарэчча, Есьманаўцы, Выганічы, Ратынцы. Некаторыя грамадзяне, калі наводзяць парадак у сваіх падворках, на жаль, свядома выкідаюць смецце на суседнюю тэрыторыю, адвозяць яго ў лясы, на палі.

Прыдарожныя палосы па маршрутах руху аўтатранспарту Бакшты – Дварэц, Доры – Нелюбы, Яршэвічы – Дварэц, Валожын – Гародзькі, з’езд з трасы Мінск – Гродна ў вёсцы Міхалова, шаша праз Шараі таксама сталі расаднікамі антысанітарыі. Праблемнымі застаюцца і многія рэкультываваныя міні-палігоны.

Сёлета работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праверылі 45 суб’ектаў гаспадарання згодна з каардынацыйным планам. Па пытаннях санітарнай ачысткі правераны 523 аб’екты гаспадарання і прылягаючыя да іх тэрыторыі. Парушэнні санітарных правілаў выяўлены на 74 аб’ектах. Складзена 17 пратаколаў, аштрафавана 17 службовых асоб, сума штрафаў склала 10320000 рублёў. Падрыхтавана 37 прадпісанняў аб выяўленні парушэнняў, накіроўваюцца і інфармацыйныя пісьмы ў ведамствы.

Санітарная служба правяла абход 760 прыватных падворкаў. 79 гаспадароў, якія ўтрымліваюць свае сядзібы з парушэннем устаноўленых правілаў, атрымалі пісьмовыя папярэджванні.

У ходзе рэйдаў выяўлены 4 несанкцыянаваныя звалкі, усе яны на дадзены момант ліквідаваны.

Хочацца заклікаць жыхароў раёна свядома і адказна адносіцца да добраўпарадкавання, праяўляць максімум старання, каб прыватныя сядзібы мелі дастойны выгляд.

Наталля БУЛАВА,

урач-гігіеніст ДУ “Валожынскі РЦГіЭ”.

 



Добавить комментарий