За апошні час на Валожынчыне знішчана 55 самагонных апаратаў

Общество

Барацьба з п’янствам і алкагалізмам, нелегальным абаротам спірту, спіртаўтрымліваючай і алкагольнай прадукцыі застаюцца адной з самых прыярытэтных задач органаў унутраных спраў. Гэтыя з’явы – асноўныя прычыны бытавых злачынстваў, рэальная пагроза жыццю і здароўю грамадзян, стрымліванне культурнага развіцця грамадства.

Вынікі работы раённага аддзела ўнутраных спраў у бягучым годзе сведчаць пра тое, што дабіцца зніжэння злачыннасці не ўдалося. Стан правапарадку працягвае заставацца складаным. З 202 зарэгістраваных злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку 45 працэнтаў учынены асобамі, якія знаходзіліся ў стане ап’янення. Дзякуючы прафесіяналізму і зладжанасці ў рабоце ўсіх структурных падраздзяленняў РАУС удалося знізіць колькасць бытавых злачынстваў (2009 – 6, 2010 – 2).

У апошні час значна павялічылася колькасць мерапрыемстваў, у выніку якіх знішчана 900 літраў самагону, 26140 літраў брагі, 55 самагонных апаратаў.



Добавить комментарий