СТАРАННЕ ВЫЗНАЧЫЛА ЛЕПШЫХ

Общество

У гэтыя вясновыя дні хлебаробская кампанія ідзе шпаркімі тэмпамі. Закончылі сяўбу зерневых і зернебабовых культур дзве гаспадаркі – СВК «Пяршаі-2003» (106 працэнтаў) і КСУП «Падбярэззе» (100 працэнтаў). Усяго ж па раёне гэта група сельскагаспадарчых культур па стане на 22 красавіка пасеяна на 65,1 працэнта.

Рупліўцы сельгаскааператываў сёння засяроджваюць сілы на яравым кліне. Лідарства тут захоўвае СВК «Пяршаі-2003», дзе былі засеяны 1060 гектараў палеткаў – 52 працэнты да плану. 9 гаспадарак прыступілі да высявання цукровых буракоў, 3 – кукурузы на зерне.

За час вяснова-палявых работ вызначыліся свае лідары і сярод механізатарскага звяна. У сяўбе дамінуе механізатар СВК «Пяршаі-2003» Уладзімір Антонавіч Русовіч, які на трактары «МТЗ-3522» з «АПП-6Д» засеяў 333 гектары плошчаў. У падрыхтоўцы глебы вызначыўся Іван Дзмітрыевіч Бабёр з ААТ «Агра-Доры»: на трактары «ДжонДзір» ён апрацаваў 308 гектараў зямлі і перакрыў план на 137 працэнтаў. Лепшым у пагрузцы арганікі стаў Леанід Леанідавіч Сямейнік з КУП «Сівіца», механізатар выканаў заданне на 110 працэнтаў. У падкормцы азімых, сенакосаў і пашаў лідзіруе механізатар ААТ «Агра-Доры» Аляксандр Іосіфавіч Алешка, які ўнёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1499 гектараў пры плане 1020 гектараў.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий