ВАКЦЫНАЦЫЯ З АВІЯЦЫЯЙ

Общество

Упраўленне ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама інфармуе, што ў красавіку-маі 2012 года для папярэджвання шаленства на тэрыторыі Мінскай вобласці будуць распаўсюджвацца вакцынаўтрымліваючыя блістэрпрыманкі для дзікіх драпежных жывёл з дапамогай авіяцыі.

Прыманка з вакцынай – брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 грамаў са спецыфічным пахам, які прыцягвае жывёлу. Унутры яго знаходзіцца блістэр (капсула) з вакцынай. Забараняецца браць прыманкі ў рукі і скормліваць іх дамашняй жывёле, не дапускаецца і кантакт дзяцей з імі.

Раскідваць прыманкі будуць самалёты з вышыні 150-200 метраў на адлегласці ў 1000 метраў адзін ад аднаго на тэрыторыі лясных угоддзяў з разліку 20 прыманак на 1 квадратны кіламетр. Каб пазбегнуць траўміравання падаючымі брыкетамі з вакцынай, людзям, якія могуць апынуцца ў зоне правядзення работ, неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалётаў.

А. БРУХАН,

намеснік начальніка упраўлення ветэрынарыі Мінскага аблсельгасхарчу.

 



Добавить комментарий