“З ЛЮБОЎЮ ДА РОДНАГА КРАЮ”

Официально

Творчая эстафета ўстаноў культуры раёна пад такой назвай распачалася і ўпэўнена крочыць па Валожыншчыне. Цікавыя выставы народных майстроў, страў нацыянальнай кухні, яркія канцэртныя праграмы валожынцы змаглі ўжо ўбачыць і належна ацаніць.

Установы культуры Валожынскага, Узбалацкага, Сакаўшчынскага сельсаветаў трымалі сваю справаздачу перад жыхарамі нашага горада 21 і 22 красавіка. Тыя, хто завітаў у гэтыя дні ў раённы Цэнтр культуры, безумоўна, засталіся задаволеныя. У нядзелю, 29 красавіка, на сваю праграму запрашаюць установы культуры Гародзькаўскага сельсавета. Усе жадаючыя змогуць наведаць цікавую выставу вырабаў з лазы і саломкі Гарадзечанскага Дома майстроў, выхаванцаў аддзялення выяўленчага мастацтва Гародзькаўскай дзіцячай школы мастацтваў, канцэртную праграму з удзелам выкладчыкаў і вучняў школы мастацтваў і Гародзькаўскага сельскага клуба. Наступнымі гасцямі РЦК стануць самадзейныя артысты Багданаўскага, Вішнеўскага, Ракаўскага і Пяршайскага сельсаветаў.

Наш кар.

Фота з архіва раённага Цэнтра культуры.

 



Добавить комментарий