СУЗОР’Е ДЫПЛОМАЎ

Общество

Выніковым стаў удзел школьнікаў Валожынскага раёна ў абласным конкурсе інавацыйных ідэй вучнёўскай моладзі.

У фінале сярод 13 работ у намінацыі “Праект турыстычнага маршруту” былі і дзве нашы: гімназістак-дзесяцікласніц Вольгі Борыс і Яўгеніі Шокаль “Турысцка-экскурсійныя паслугі” (кіраўнік – С. В. Федарака) і вучняў Ракаўскай СШ “Турыстычная праграма выхаднога дня “Ракава сівыя камяні” (кіраўнік – А. В. Грыбоўская). Дыплома II ступені былі ўдастоены гімназісткі.

З абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Моладзь і дзеці ў гады Другой сусветнай вайны” дыплом I ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ў намінацыі “Малюнак” прывезла ракаўчанка Наталля Рэут, дыплом II ступені ў намінацыі “Літаратурнае эсэ, верш” – вучаніца Багданаўскага ВПК Ірына Міхалоўская.

Падведзены вынікі абласнога конкурсу “Энергамарафон-2011”. Дыплома III ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама ў намінацыі “Лепшая творчая работа вучняў па прапагандзе эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў (“Агітбрыгада”)” была ўдастоена агітбрыгада “Энергія” Яршэвіцкага ВПК (кіраўнік – А. В. Каласкова).

Ёсць вучнёўскія перамогі і на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ. Дыплом II ступені ў намінацыі “Экалогія ўрбанізаваных тэрыторый і біяіндыкацыя” атрымала васьмікласніца Пяршайскага ВПК Арына Пратасевіч, дыплом III ступені ў намінацыі “Заалогія і экалогія жывёл” – вучань 8 класа Вішнеўскага ВПК Вадзім Сафрановіч. Вялікі багаж назапашаных ведаў, творчыя здольнасці і лідэрскія якасці, а таксама вопытныя кіраўнікі дапамаглі ўсім вучням дабіцца такіх поспехаў.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *