Дар’я Гедроіць
* * *
Небо рассыпалось искрами звезд.
Луна, отражаясь в морских
переливах,
Чуть слышно на землю бросает
ночь…
И медленно тает в глубоких
заливах.
Лунный свет струится по песку,
Ласкает камни и целует
волны.
Скользнул он нежно по виску,
Загадки и таинственности
полный.
И тот, кто небо в первый раз
увидит,
Коснется в первый раз великой
тайны,
Тот никогда уж больше
не забудет
Свет звезд – манящий,
холодно-хрустальный.
Нам никогда не разгадать
загадку ночи,
Холодное мерцанье тихих звезд,
Планет недремлющие очи,
Такой таинственный, далекий
млечный мост…
Покрыты звездной пылью все
дороги,
А ключ к разгадке все еще
далек.
И до последних дней нас
мучают тревоги:
Уходит время и выходит срок…
Дар’я Цяшкевіч,
гімназія № 1 г. Валожына
Цудоўны Валожын
Люблю я свой Валожын,
Цудоўны і прыгожы.
Рачулка тут, а там – крыніца,
У ёй гаючая вадзіца.
Паўсюль цяністыя сады,
Крыху далей – лясы, узлескі…
Вясной збіраем там пралескі.
І людзі тут жывуць у згодзе,
У Божай ласцы, дабрыні.
І застаецца ў нас моладзь,
Свае пускае карані.
І мне тут хораша, прывычна,
І тут жыве мая сям’я:
Матуля, тата і сястрычка,
Бабуля, дзед, з усімі – я.
За гэта ўсё люблю Валожын,
Цудоўны і зямны наш рай –
Утульны, ціхі і прыгожы
Мой родны старажытны край.
Дзяніс Шпакоўскі,
ДУА “Ракаўская
сярэдняя школа”
Радзіма
Сваей Радзімай ганаруся,
Бо я жыву — у Беларусі!
Лясы тут, рэчкі і палеткі,
А ў лугах красуюць кветкі.
Збіраюць мёд на лузе пчолы,
І чуецца іх звон вясёлы.
Люблю я Ракаў, сваю веску,
Дзе для мяне ўсё па-свойску.
Тут я жыву, жыве тут тата,
Бо ў гэтай вёсцы наша хата.
Я родныя тут чую словы
Пра-пра-прадзедавай размовы.
Тут я хаджу вучыцца ў школу.
Дык дзякуй Богу і анёлу,
Што я жыву ў такой краіне.
Няхай яна жыве – не гіне!
Мікіта Красоўскі,
СШ № 1 г. Валожына
* * *
Я радуюся сонечнаму дню,
Я радуюся міру на планеце.
Хачу, каб сёння, заўтра і заўжды
Шчаслівымі былі ўсе дзеці.
Хачу, каб усе мае сябры
Не ведалі ваенных ліхалеццяў.
Каб толькі ў згодзе, ў любасці жылі
Бацькі і мы, і людзі ва ўсім свеце.
Каб кожны дзень і кожную
хвіліну
Усмешка з вуснаў не сыходзіла ў іх.
Здароўя, дабрабыту,
добрых успамінаў
Бясконца хочацца жадаць для ўсіх.
І веру я, што так яно і будзе,
Бо ў любым горадзе маім
Жывуць найлепшыя ў свеце
людзі,
Якія ганарацца родным, блізкім,
дарагім.
Міхась Бацян
Я амаль што
цябе пакахаў
Што я гэтак даўно не з’яўляўся,
Ты прабач – я ўжо ачуняў.
Запытаеш, чаго спужаўся?
Я амаль што цябе пакахаў.
Недаверыў глыбокім пачуццям,
Нейкі стымул сабе наракаў,
Уцякаў па душэўных закуццях,
Ад кахання свайго ўцякаў.
Адзінотай ісці заракаўся,
Думкай дзверы табе зачыняў.
Ды шчаслівы —
з табою спаткаўся
І амаль што цябе пакахаў.
Марыя Шакун
Родная мова
Слова роднае, песня матчына,
Мне прапетая над калыскаю,
Мова дзеда майго і прадзеда,
Стала ты мне таксама блізкаю.
Стала ты мне таксама роднаю,
Мова матчына, беларуская,
Мілагучная і пяшчотная,
Як душа майго краю русага.
Мовы іншыя, мовы розныя
Ёсць на свеце, я ўсе паважаю,
Але мову сваю найродную
Ні на якую не прамяняю.
Згубіўшы дзяцінства
– Паўлік! Паўлік! Вось дзе ты! А я цябе шукаю па ўсім інтэрнаце! Пайшлі ў сталоўку, ужо ж час абеду, а то застанешся галодным.
Паўлік адарваўся ад кнігі і падняў свае зялёныя вочы з карымі крапінкамі на выхавальніцу. Сустрэўшыся з яе цёплымі агеньчыкамі-вачыма, ён усміхнуўся і працягнуў руку. Так ён заўсёды рабіў, калі выхавальніца, Тамара Аляксееўна, прыходзіла за ім, калі хлопчык зачытваўся і прапускаў важныя падзеі, як, напрыклад, сённяшні абед. Ён любіў яе, любіў за тое, што яе рукі пахлі салодкім мёдам, за тое, што вочы свяціліся дабрынёй, а валасы адлівалі сонечнымі промнямі. Тома, як называлі яе дзеці, была ўжо ва ўзросце, але адрознівалася ад астатніх выхавальніц энергічнасцю, бойкасцю і весялосцю.
Яна аддавала ўсю душу гэтым пакінутым дзецям, хоць і ў самой былі дзеці (яны ўжо дарослыя, зараз вучацца ва ўніверсітэтах), але яе любові хапала на ўсіх. А Паўліка яна любіла, як сваё дзіця. Напэўна таму, што ён быў зусім не падобны на астатніх дзяцей. Замест футбола ён чытаў кнігі, аддаючы перавагу не казкам, а сур’ёзнай літаратуры, замест свавольстваў – маляваў і займаўся арыгамі. Ён быў усебакова развіты. «У яго ўзросце разважаць на такія сур’ёзныя тэмы… Яму ж толькі 11 гадоў…» – думала Тома пасля іх звычайнай размовы. Не, не звычайнай размовы, — іх дыялог быў такі душэўны, нават з філасофскім адценнем, што вось ужо тры дні, як яна разважала, абдумвала кожнае яго слова. І зараз, калі вяла яго ў сталоўку, у галаве аддаваліся словы: «Ведаеш, я хачу ўбачыць Вялікую кітайскую сцяну, адчуць яе велічнасць, каб зразумець, што агароджа гэтага інтэрната – зусім малая перашкода ў маім жыцці…”. Яна ніяк не магла зразумець, як бацькі адмовіліся ад яго, як можна было адмовіцца ад такога скарбу… Яна б так і далей магла разважаць і размаўляць сама з сабой, але Паўлік, адчуўшы пах цёплых аладак з варэннем і кавы, тузануў яе за руку. Тома спахапілася і паскорыла крок. Яна ведала, што супраць цёплых аладак ён не зможа ўстаяць.
Адвёўшы Паўліка, Тамара Аляксееўна паспяшалася да завуча: трэба было вырашыць арганізацыйныя пытанні. А хлопчык тым часам цешыўся прысмакамі, якіх тут было няшмат. А што хацець, гэта ж не хата, дзе бацькі песцяць. Паеўшы, ён вырашыў вярнуцца да перарванай справы — дачытаць старонкі кнігі, прысвечанай Мацуо Басё. Яму падабаліся японскія паэты. Да гэтага ён чытаў танку Сайгё, які быў не толькі японскім паэтам, але і будзійскім манахам. Гэты вандроўнік пісаў так проста, але ў той жа час кожнае слова несла глыбіню пазнання свету, гармоніі прыроды і чалавека. А Паўліку падабалася сядзець гадзінамі над гэтымі радкамі і разважаць, што хацеў сказаць паэт; ён уяўляў мясціны вандровак манаха, іх натхненне, яднанне. А зараз ён з такім жа азартам учытваўся ў радкі і марыў, што калісьці сам вось так зможа вандраваць, весці сшытак сваіх разваг, а тое, што не зможа перадаць словамі, будзе замалёўваць. Гэта мара грэла дзіцячае сэрца, такое маленькае сэрца, але на якім ужо вымалёўваюцца глыбокія шрамы, пакінутыя ў першую чаргу бацькамі.
Ён не мог зразумець, чаму яго пакінулі ў гэтай чужой хаце, мабыць, ён правініўся? Але зараз Паўлік усё менш думаў пра гэта. Яго галаву займалі вандроўкі, а яшчэ ён марыў, што калісьці зможа трапіць да якога-небудзь майстра баявога мастацтва, які навучыць яго валодаць катанай і вакідзасі (гэта доўгі самурайскі меч і кароткі меч). Не, не для таго, каб нападаць і біцца, а таму, што гэта вельмі прыгожае ўмельства. А біцца ён не любіць, у яго нават ногі падкошваюцца ад выгляду крыві з маленькай драпіны. Яднанне ж халоднай зброі з чалавекам яго зачароўвае. Ведаеце, гэта як танец з плаўнымі рухамі, насычанымі рэзкасцю, дакладнасцю і лёгкасцю… А калі ён зможа трапіць да такога майстра, то гэты мудрэц і стане яму бацькам… «Але чаму, чаму яны мяне пакінулі?..»
«…Чаму пакінулі?..» Хлопчык часта бачыў праз акно іншых бацькоў і іх дзяцей, асабліва ў святочныя дні, калі яны ішлі вясёлыя з шарыкамі і цацкамі, якіх ніколі не было ў яго. Не, ён не зайздросціў, ён радаваўся за іх. А пасля злазіў з падаконніка, браў кнігі з маленькай бібліятэкі, садзіўся каля сцяны на цёплую канапу і паглыбляўся ў свой свет…
«Тома, я тут вырашыў, што птушкай я бы не хацеў быць. Лепей па зямлі хадзіць і глядзець у неба, бачыць яго вышыню і цягнуцца, цягнуцца да яго. Бо ведаеш, калі ты птушка, то дасягнуў вышыні, а пра што тады марыць? А без мар нельга жыць…» Яна помніць амаль усё, пра што яны гавораць. Калі Тамара бліжэй пазнаёмілася з гэтым, на першы погляд “забітым”, хлопчыкам, у сэрцы нешта затрапятала, мабыць, мацярынская любоў. Свае дзеці ўжо дарослыя, у іх сваё жыццё, у хаце ж адны маўклівыя сцены, вось таму і пачала яна затрымлівацца на працы, каб паразмаўляць з гэтым дарослым дзіцем. А пасля і зусім прывязалася да яго… «Томачка! Я зразумеў, як можна фантазіі і мары зрабіць сапраўднымі! Трэба толькі ў малюнкі ўдыхнуць жыццё! Але тады атрымліваецца, што я магу нараджаць гэты свет, ствараць яго! Гэта ж цудоўна, Томачка! А ты мне дапаможаш? Пайшлі, нас чакаюць новыя мясціны!..»
– Вы нешта хацелі, Тамара Аляксееўна? – спытала завуч інтэрната.
– Я вось тут дакументы сабрала на ўсынаўленне Паўліка…
– Як цудоўна, што ў яго будзе такая добрая маці!..
«Трэба ў кніжны зайсці, там, напэўна, будуць кнігі японскіх паэтаў, а недалёка ад хаты ёсць секцыя ўсходніх адзінаборстваў. Заўтра абавязкова туды завяду Паўліка. І торцік трэба не забыцца купіць, і каву зварыць…»
Таццяна Косік