РОЗНІЧНЫ ТАВАРААБАРОТ ПАВЯЛІЧЫЎСЯ…

Общество

Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў I квартале 2012 года склаўся ў памеры 101,1 мільярда рублёў, ці 131,7 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2011 года.

Рознічны тавараабарот гандлю ў I квартале гэтага года склаў 84,9 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 28,8 працэнта.

Насельніцтву прададзена харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў на 41,1 мільярда рублёў (48,4 працэнта ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлю), нехарчовых тавараў – на 43,8 мільярда рублёў, што склала адпаведна 101,9 працэнта і 164,1 працэнта да ўзроўню I квартала мінулага года.

Арганізацыямі спажывецкай кааперацыі сёлета ў I квартале рэалізавана тавараў праз рознічную гандлёвую сетку на 25 мільярдаў рублёў, ці ў супастаўных цэнах 93,7 працэнта да ўзроўню I квартала 2011 года.

Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання ў I квартале бягучага года склаў 3,3 мільярда рублёў, ці 71,5 працэнта да аналагічнага мінулагодняга перыяду.

Галіна МАЛАЖАВАЯ,

начальнік аддзела статыстыкі Валожынскага раёна.

 



Добавить комментарий