У гэтыя майскія дні адзначаюцца прафесіянальныя святы. Ад усёй душы віншую вас!
У жыцці грамадства роля і значэнне сродкаў масавай інфармацыі надзвычай важная. Як звяно паміж людзьмі і дзяржавай, вы працуеце ў імя адзінай мэты, падпарадкаванай вырашэнню важных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян, абароны іх правоў і інтарэсаў.
Работнікам СМІ Міншчыны ўласціва асаблівая ўвага да сацыяльнай праблематыкі, патрэб простага чалавека, беражлівае абыходжанне са словам. Захоўваючы і прымнажаючы лепшыя традыцыі айчыннай журналістыкі, вы забяспечваеце магчымасць жыхарам Міншчыны атрымліваць поўную інфармацыйную карціну падзей і працэсаў, аб’ектыўным словам уплываеце на іх развіццё, адстойваеце праўду і справядлівасць.
Жадаю ўсім вам новых поспехаў і ідэй, прафесіянальнага даўгалецця, моцнага здароўя, шчасця і ўдачы.
Барыс БАТУРА,
старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.