КАНТРАЛЮЙЦЕ СІТУАЦЫЮ ВАКОЛ СЯБЕ…

Закон и порядок

Калі вы знайшлі падазроны прадмет або пакінутую ў грамадскім транспарце рэч, адразу апытайце людзей, якія знаходзіліся побач.

Пастарайцеся высветліць, чыя гэта рэч і хто яе мог пакінуць. Калі гаспадара не знайшлі, паведаміце пра знаходку вадзіцелю (машыністу). Пра невядомы прадмет у пад’ездзе свайго дома праінфармуйце бліжэйшы аддзел міліцыі, загадзя распытайце суседзяў. Калі прадмет знойдзены ва ўстанове, звяжыцеся з яе адміністрацыяй або аховай.

Невядомы прадмет можа аказацца ўзрыўным устройствам, таму не чапайце яго, не перасоўвайце, не ўскрывайце і не спрабуйце зазірнуць унутр. Зафіксуйце дакладны час знаходкі і зрабіце ўсё магчымае, каб людзі адышлі ад гэтага месца як мага далей. Абавязкова дачакайцеся прыезду следча-аператыўнай групы – вы з’яўляецеся вельмі важным сведкам. Старайцеся заўсёды кантраляваць сітуацыю вакол сябе, асабліва ў грамадскім транспарце, на масавых культурна-забаўляльных, спартыўных мерапрыемствах, у гандлёвых цэнтрах і на рынках. Памятайце, што знешні выгляд прадмета можа хаваць яго сапраўднае прызначэнне. У якасці камуфляжу для ўзрыўных устройстваў выкарыстоўваюцца самыя звычайныя бытавыя рэчы (сумкі, пакеты, каробкі, цацкі і інш.).

Дарослыя адказваюць за жыццё і здароўе сваіх дзяцей. Растлумачце дзецям, што любы прадмет, знойдзены ў пад’ездзе або на вуліцы, можа ўяўляць небяспеку і можа прывесці да ўзрыву, шматлікіх ахвяр і разбурэнняў.

Калі вам стала вядома пра злачынства, якое рыхтуецца або ўжо адбылося, тэрмінова паведаміце пра гэта ў органы ўнутраных спраў ці па нумары 102 (званок з мабільнага тэлефона бясплатны).

Аддзел аховы правапарадку

і прафілактыкі РАУС.

 



Добавить комментарий