Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары Міншчыны!
9 мая назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Гэты дзень увабраў у сябе велічны подзвіг гераічнага пакалення пераможцаў.
Вайна, як адна на ўсіх бяда, парадніла людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, абудзіла невымерны патрыятызм, гераізм і стойкасць. Сёння наша памяць звернута да ўсіх, хто набліжаў гэту светлую дату. З асаблівай удзячнасцю ўспамінаем подзвіг адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, мужных рупліўцаў тылу.
Немагчыма пераацаніць уклад у агульную перамогу жыхароў Міншчыны, якія самааддана змагаліся з ненавісным воргам і зведалі ўсю цяжкасць і горыч вайны. Дзякуючы вам, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць сёння мірна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Сённяшняе пакаленне з гонарам працягвае выдатныя традыцыі мінулага. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і робім усё магчымае ў імя міру і шчасця на зямлі.
Сардэчна віншую ўсіх з Днём Перамогі. Моцнага здароўя вам, мірнага неба і дабра.
Барыс БАТУРА,
старшыня Мінскага аблвыканкама.
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з вялікім і ўсенародна любімым святам – Днём Перамогі.
У гістарычным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна, і не было подзвіга больш велічнага, чым подзвіг салдата-абаронцы, які выратаваў Радзіму ад варожага нашэсця.
Дарагія ветэраны, нізкі паклон і вялікая ўдзячнасць кожнаму з вас. Разграміўшы фашызм, вы забяспечылі нашу будучыню, вы падарылі нам сённяшні мірны дзень.
Напярэдадні гэтага прыгожага і дарагога сэрцу кожнага беларуса свята шчыра жадаем вам здароўя, аптымізму і добрага настрою. Няхай заўсёды з вамі будуць любоў і пяшчота вашых блізкіх. З Днём Перамогі!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары раёна!
Прыміце віншаванні з Днём Перамогі. Гэта свята асаблівае, бо ў ім спалучаецца вялікая ўдзячнасць тым, хто здзейсніў подзвіг у імя міру і жыцця на зямлі.
Няхай вечна гарыць агонь, запалены ў гонар бяспрыкладнага подзвігу, гераізму і духоўнай велічы савецкага салдата.
У гэта ўсенароднае свята воінскай славы і грамадзянскай мужнасці прыміце, дарагія ветэраны, жыхары раёна, пажаданні міру, здароўя, шчасця і дабрабыту.
І. М. БАГАТКА, У. Я. СІНЯКОЎ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.