ШЛЯХ ДА ПОСПЕХУ ПРАЗ ПСІХАЛОГІЮ

Официально

Упершыню ў раёне праводзілася псіхалагічная алімпіяда “Шлях да поспеху”. У ёй прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў, а арганізатарам выступіў раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Асноўная яе мэта – развіццё творчых і інтэлектуальных здольнасцей дзяцей у сферы псіхолага-педагагічных і сацыяльных навук, а таксама стымуляванне іх творчай актыўнасці.

Праходзіла алімпіяда на базе аддзела адукацыі райвыканкама пры падтрымцы аддзела па справах моладзі. У ёй прынялі ўдзел 11 вучняў з 8 школ раёна: гімназісткі-дзесяцікласніцы Вольга Борыс, Лілія Бубневіч і Таццяна Красоўская, вучаніцы 10 класа Ракаўскай СШ Вікторыя Стэльмацкая і Ганна Тарасевіч, дзесяцікласніца СШ № 2 Дар’я Загорская, адзінаццацікласніцы Надзея Грынкевіч з СШ № 1, Аліна Кучук з Гародзькаўскага ВПК, Дар’я Цяшкевіч з Івянецкай і Кацярына Южык з Суднікаўскай СШ, вучань 11 класа Сакаўшчынскага ВПК Андрэй Русанаў.

На працягу трох гадзін школьнікі не толькі спаборнічалі ва ўменні знаходзіць выйсце са складаных жыццёвых сітуацый, у аратарскім майстэрстве, творчых здольнасцях, але і актыўна ўключаліся ў псіхалагічныя гульні. Многія ўдзельнікі яскрава праявілі сябе ў час алімпіяды. Напрыклад, Андрэй Русанаў прадэманстраваў высокі інтэлектуальны ўзровень, Вольга Борыс – навыкі псіхалагічна граматных зносін, Надзея Грынкевіч – глыбокія веды па псіхалогіі чалавечых узаемаадносін, Вікторыя Стэльмацкая і Ганна Тарасевіч паказалі, як працаваць у тандэме.

Па выніках алімпіяды дыпломам I ступені ўзнагароджана Дар’я Цяшкевіч, дыпломам II ступені – Лілія Бубневіч, Таццяна Красоўская атрымала дыплом III ступені.

Таццяна ДОЎНАР,

псіхолаг раённага

сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *