На Усебеларускім лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Советская Белоруссия», які прайшоў 8 мая каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, чарговая порцыя славы і прызнання па праву дасталася маладым івянчанам – выхаванцам Валожынскай ДЮСШ АФП, якія прадстаўлялі каманду Мінскай вобласці.
На спаборніцтвах упэўнена і дастойна адстойвалі спартыўны гонар сталічнага рэгіёна Уладзімір Княжэвіч, Сяргей Халапук, Дзіяна Сакалоўская, Вераніка Ахрэм (на здымку), а таксама Алёна Альхімовіч, Сняжана Бурачэўская, Аляксандр Бубен і Андрэй Лушчэўскі. У такім зорным складзе каманда бегуноў-івянчан заняла па выніках каманднага першынства другое месца, саступіўшы толькі 1 ачко сёлетнім пераможцам рэспубліканскага кросу з Брэста.
Своеасаблівым этапам падрыхтоўкі да гэтага маштабнага спартыўнага фэсту сталі Міжнародныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы «Дружба-2012», што прайшлі ў Смаргоні некалькімі днямі раней. Мацнейшымі сярод больш чым 570 легкаатлетаў сталі нашы бягунні Дзіяна Сакалоўская і Сняжана Бурачэўская. Дзяўчынкі на дыстанцыі 1500 метраў занялі II і III месцы адпаведна, золата спаборніцтваў павезла дадому легкаатлетка з Вільнюса.
Сяргей САДОЎСКІ.
Фота Валожынскай ДЮСШ АФП.