Спартсменам, работнікам і ветэранам фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці

Общество

Сваё прафесіянальнае свята адзначаюць спартсмены, трэнеры, выкладчыкі фізічнай культуры, усе, хто сябруе са спортам, прапагандуе і вядзе здаровы лад жыцця. Умацоўваючы здароўе, спорт удасканальвае не толькі цела, але і дух, выхоўвае мужнасць, настойлівасць, загартоўвае волю. У нашай вобласці паспяхова рэалізуецца дзяржаўная палітыка ў сферы фізічнай культуры і спорту. Будуюцца новыя лядовыя палацы і басейны, праводзіцца рэканструкцыя дзеючых стадыёнаў і пляцовак, штогод праходзяць сотні розных мерапрыемстваў. Расце колькасць удзельнікаў, дзякуючы чаму Мінская вобласць лідзіруе па многіх пазіцыях сярод рэгіёнаў рэспублікі. Важна, каб спартыўная слава Міншчыны мацнела і развівалася, прырастала яркімі перамогамі і рэкордамі.

Паважаныя сябры! Ад усёй душы жадаю вам высокіх вынікаў у прафесіянальнай дзейнасці, моцнага здароўя, нястомнай энергіі на спартыўнай ніве.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама.

 



Добавить комментарий