19 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Спорт

Каторы год запар зборная гімназіі № 1 па баскетболе ўпэўнена перамагае ў абласных спаборніцтвах, іх выдатную гульню неаднойчы адзначалі і на агульнабеларускіх першынствах. У ліку апошніх дасягненняў – лідарства ў першынстве вобласці па стрытболе і сярэбраны медаль чэмпіёнаў рэспублікі. Дастойна паказалі сябе і хлопчыкі 2001 года нараджэння, якія, выступаючы за зборную вобласці, у першынстве Беларусі па міні-баскетболе занялі 5 месца. Заслужанымі радасцю і гонарам яны дзеляцца з нязменным трэнерам – настаўнікам фізічнага выхавання Л. У. Хвядчэнем.

Леанід Уладзіміравіч сёлета прызнаны лепшым трэнерам раёна па выніках работы за 2011 год, яго працоўныя заслугі адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий