У суботу, 19 мая, наш старажытны Валожын будзе гасцінна прымаць удзельнікаў абласной прафілактычнай акцыі “Здаровая сям’я”.
Пачатак абласной акцыі ў 12.00.
Плошча Свабоды райцэнтра ў гэты дзень ператворыцца ў вялікую святочную пляцоўку. Тут размесцяцца сямейныя падворкі, якія прадставяць многія рэгіёны сталічнай вобласці. Зазірнуўшы сюды, вы атрымаеце нямала пазітыўных эмоцый: пазнаёміцеся з захапленнямі таленавітых людзей, цікавымі сямейнымі радаслоўнымі.
Свае здольнасці прадэманструюць юныя мастакі ў час конкурсу малюнка “Я хачу быць здаровым!”, “Не!– шкодным звычкам у сям’і!”.
Бясспрэчна, што зацікавіць гараджан і шматлікіх гасцей Валожына і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Прадставяць удзельнікі абласной акцыі і розныя кулінарныя стравы.
Будуць наладжаны атракцыёны. Багаты выбар тавараў прапануюць у суботу і гандлёвыя рады.
Прыходзьце, калі ласка, на свята ўсёй сям’ёй!