ДАСЛЕДАВАННЕ ПРОЙДЗЕ НА ВІШНЕЎШЧЫНЕ

Общество

З 14 па 30 мая органы дзяржаўнай статыстыкі праводзяць выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак, каб вывучыць праблемы занятасці насельніцтва і атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб занятасці і беспрацоўі ў нашай краіне.

На Міншчыне даследуюцца 1040 дамашніх гаспадарак, сярод іх 30 – у Вішнеўскім сельсавеце нашага раёна. Падчас абследавання грамадзяне адказваюць спецыялістам на пэўныя пытанні: занятае насельніцтва расказвае пра работу, непрацуючыя (пенсіянеры, гаспадыні, студэнты і г.д.) прадстаўляюць інфармацыю пра тое, чаму яны не працуюць і пра мінулы вопыт работы, калі ён ёсць. Уся першасная інфармацыя аб дамашніх гаспадарках носіць выключна канфідэнцыяльны характар і будзе выкарыстана для фарміравання зводных даных па рэспубліцы і рэгіёнах.

Пазнаць спецыяліста-інтэрв’юера можна па спецыяльным пасведчанні з каляровым фотаздымкам, падпісаным начальнікам Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці.

 



Добавить комментарий