У ЛІКУ ЛЕПШЫХ

Общество

Аказаліся педагогі Валожыншчыны, якія даслалі свае работы на Рэспубліканскую выставу навукова-педагагічнай літаратуры і педагагічнага вопыту “Сям’я і ўстанова адукацыі: вопыт эфектыўнага ўзаемадзеяння”, што прайшла нядаўна ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску.

Для ўдзелу было заяўлена больш за 100 работ, а выстаўлены – толькі 54. Усе 6 работ, якія прадставіў наш раён, трапілі ў лік лепшых і дэманстраваліся на выставе. Сваім вопытам з калегамі рэспублікі дзяліліся намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вішнеўскага ВПК С. К. Бітэль, педагогі-псіхолагі гімназіі № 1 райцэнтра Т. М. Бубневіч і Пяршайскага ВПК Л. Г. Скрундзь, настаўніцы пачатковых класаў гімназіі Г. С. Невядомская і СШ № 1 Т. Я. Пракаповіч, класны кіраўнік 11 класа Гародзькаўскага ВПК А. І. Харытон. У педагагічных партфоліа разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння бацькоў і настаўнікаў, на канкрэтных прыкладах яны паказалі, як правесці бацькоўскі сход, наладзіць кантакт з сям’ёй, “пабудаваць” своеасаблівы Дом шчасця, у якім усім было б камфортна і інш.

Дыплом II ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама на абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу навукова-метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў і моладзі сродкамі турызму, краязнаўства і экскурсійнай работы атрымала настаўніца пачатковых класаў Пяршайскага ВПК Святлана Леанідаўна Ламака. У намінацыі “Методыка і вопыт правядзення заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах патрыятычнай накіраванасці” яе навукова-метадычная распрацоўка была ў ліку лепшых.

Святлана СУХАДОЛЕЦ.

 

 



Добавить комментарий