ГУМАНІЗМ І МІЛАСЭРНАСЦЬ НЯХАЙ НОРМАЙ СТАНУЦЬ…

Общество

Сёлета месячнік Чырвонага Крыжа праводзіцца пад дэвізам «Першая дапамога выратоўвае жыцці». Ён працягнецца да 1 чэрвеня. Запланаваны на гэты час шматлікія мерапрыемствы.

У перыяд месячніка ствараюцца новыя пярвічкі Таварыства Чырвонага Крыжа, расце колькасць членаў і валанцёраў, будуць праведзены акцыі «Сям’я – дабрыня, любоў, гуманнасць», «Клопат» – для пажылых людзей і інвалідаў, якія знаходзяцца ў Пяршайскай бальніцы сястрынскага догляду. Да Дня Перамогі была прымеркавана акцыя «Ніхто не забыты». У час акцыі «Рукі дапамогі» насельніцтва перадасць тым, хто мае патрэбу, прадметы асабістай гігіены, посуд, адзенне і абутак. Адбудзецца і ярмарка-продаж падзелак школьнікаў раёна. А ў чэрвені пройдзе дабрачынны канцэрт з удзелам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Мікуліч і Жанны Піваваравай. Сумесна з аддзелам па справах моладзі і валанцёрскім атрадам «Прымула» Дорскай школы-сада запланавана мерапрыемства да Сусветнага Дня памяці памерлых ад СНІДу.

Шаноўныя сябры! Вашай спагады, добрых спраў з надзеяй чакаюць старыя і хворыя людзі. Чакаюць не столькі ахвяраванняў, колькі высокага гуманізму і міласэрнасці. Толькі нашы сумесныя намаганні дапамогуць ад слоў перайсці да справы і гэтыя паняцці зрабіць нормай жыцця.

Жанна ЖЫВІЦКАЯ,

в.а. старшыні

раённай арганізацыі БТЧК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *