Общество

Жывы інтарэс у жыхароў раёна выклікала Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь «Беларускі шлях: патрыятызм, інтэлект, прагрэс».

Леанід Андрэевіч ВЕЧАР,

старшыня Савета ветэранаў Івянца:

– Нездарма Прэзідэнт Беларусі сярод прыярытэтаў развіцця грамадства назваў патрыятызм. Сапраўды, гэта магутная стваральная сіла, бо менавіта з любові да роднай старонкі пачынаецца імкненне зрабіць яе больш прыгожай, моцнай, незалежнай. У свой час нашаму пакаленню давялося ахвяраваць многім, каб адстаяць мір і спакой на нашай зямлі. Намі таксама рухала тады пачуццё патрыятызму, гнеў да захопнікаў, якія асмеліліся замахнуцца на самае святое, што мы мелі. Дзякаваць Богу, цяперашні час не вымагае падобных высілкаў ад людзей. Тым не менш, я ўпэўнены, кожны сёння гатовы праслаўляць Беларусь не толькі на словах, але і дзейснай справай. Гэта – залог нашага агульнага поспеху як на ўнутранай, так і на міжнароднай палітычнай і эканамічнай арэнах.

Сяргей БЕКІШ,

інжынер па ахове працы РУ «Валожынрайгаз»:

– У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка не абышоў ніводнае надзённае пытанне. Сярод іншага была закранута і надзвычай важная сацыяльная тэма – рэалізацыя жыллёвай палітыкі, якая будзе істотна скарэкціравана ў бліжэйшым будучым. На мой погляд, прапанаваныя кіраўніком дзяржавы ідэі ў даным накірунку прадыктаваны трывалай гаспадарскай логікай. «Прамым рублём» падтрымаюць пэўныя катэгорыі грамадзян, а для тых, хто гэты рубель ужо зарабіў сам, адкрыюцца шырокія перспектывы. Такім чынам, той, каму сапраўды патрэбна дапамога, атрымае яе ў больш істотных памерах, не пакрыўдзяцца ўмовамі рашэння жыллёвага пытання і астатнія.

Гутарыў Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий