Абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў другую нядзелю мая (13 мая) мінуў тэрмін палявання на самцоў вальдшнэпа і крыжанкі (качараў), а таксама заканчваецца тэрмін палявання на гуся белалобага, гуся гуменніка, гуся шэрага і канадскую казарку.
Парушэнне правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі вядзе да накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў і іншых прылад палявання, альбо без канфіскацыі з пазбаўленнем спецыяльнага права.
Забарона на вылоўліванне ўсіх відаў рыбы (дзейнічае з 1 красавіка), за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам у светлы час сутак з берага, заканчваецца 30 мая.
Вадзім ВАРАБЕЙ,
старшы дзяржаўны інспектар
абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.