Супрацоўнікі РАНС не толькі добра спраўляюцца са сваімі службовымі абавязкамі. На іх рахунку шмат і спартыўных перамог.
Нядаўна ў Лагойску адбыліся фінальныя гульні занальных спаборніцтваў па міні-футболе сярод зборных каманд Мядзельскага, Слуцкага, Крупскага, Стаўбцоўскага, Лагойскага і Валожынскага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Нашы футбалісты-выратавальнікі А. Калітнік, П. Тарасевіч, А. Сівы, Г. Сухадолец, А. Журкевіч, С. Зянько, В. Маршалок паказалі выдатнае майстэртва ў гульні і занялі 2-е месца, саступіўшы толькі гаспадарам.