ПЕРАМОГУ СВЯТКАВАЛІ СТРАЛКІ

Спорт

На спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычных вінтовак у залік круглагадзічнай спартакіяды сярод школ раёна ўпэўнена перамагла дружная каманда гімназіі № 1 райцэнтра. 2-е і 3-е месцы занялі Івянецкая СШ і Валожынская СШ №2.

Юнакі выконвалі дастаткова складанае практыкаванне: стральба стоячы на адлегласць 10 метраў. Тут мацнейшым стаў дзесяцікласнік з гімназіі Дзяніс Матус. «Серабро» і «бронзу» падзялілі івянецкія стралкі Максім Маляўскі і Аляксандр Бубен. Сярод дзяўчат у прызёры выйшлі Сняжана Ланько з СШ № 1 райцэнтра і сямікласніца Івянецкай СШ Марына Бубен. А перамагла з найвышэйшым вынікам – 43 ачкі з 50 магчымых – гімназістка Люба Шырокава.

Рыгор ГЛАДЧАНКА.

 



Добавить комментарий