18-19 мая ў сталіцы прайшоў рэспубліканскі збор «Заўсёды гатовы», прысвечаны 90-годдзю піянерскага руху

Молодежный курьер

Прадстаўнікамі ад нашага раёна на гэтым маштабным фэсце былі шасцікласніца СШ № 1 райцэнтра Анастасія САФОНАВА і навучэнка Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу Ірына КВАЧ.

Юным піянеркам надзвычай спадабалася праграма мерапрыемстваў і іх арганізацыя: дзяўчынкі разам з іншымі пабывалі на фінальных гульнях рэспубліканскага спаборніцтва па чарлідынгу, сустрэліся з многімі знакамітымі людзьмі краіны, наведалі канцэрт, наладжаны ў гонар усіх піянераў зоркамі беларускай эстрады. Не менш насычана прайшоў і другі дзень збору. Дадому вучаніцы вярталіся з букетам станоўчых уражанняў і сувенірамі.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий