НАРЫХТОЎЧЫ ПОПЫТ НА СТАНОЎЧЫ ВОПЫТ

Общество

Семінар-практыкум, прысвечаны новым тэхналогіям у корманарыхтоўках, прайшоў на мінулым тыдні на базе СВК «Пяршаі-2003».

Кіраўнікі, галоўныя аграномы гаспадарак раёна на чале са старшынёй райвыканкама У. А. Наумовічам і начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама П. У. Жалняровічам сабраліся разам, каб абмеркаваць агульныя праблемы нарыхтоўкі і закладкі траў на корм сельскагаспадарчаму статку, выпрацаваць адзіную стратэгію на бягучы і наступныя гады, а таксама пазнаёміцца з перадавымі навуковымі і тэхнічнымі напрацоўкамі ў даным пытанні.

Як адзначыў на пачатку семінара П. У. Жалняровіч, сёння ў раёне сітуацыя з корманарыхтоўкамі дастаткова складаная. Ад няякаснай закладкі сенажу напрамую залежыць адзін з асноўных эканамічных паказчыкаў жывёлагадоўлі – якасць малака.

Агаворваўся і канкрэтны памер: 10 працэнтаў ад сельгасугоддзяў. На пяршайскіх землях, напрыклад, пад люцэрну адведзена 200 гектараў, але старшыня, узважыўшы эканамічны эфект ад яе вырошчвання і далейшага выкарыстання, вырашыў у будучым дадаць яшчэ 100.

Вядома ж, колькасць і якасць надояў у першую чаргу залежыць ад рацыёну жывёлы. У бягучым годзе ў СВК «Пяршаі-2003» нарыхтаваны корм абяцае быць нашмат больш пажыўным дзякуючы прымяненню новай тэхналогіі – загортванню і захоўванню травяной масы ў поліэтыленавай плёнцы! Нядаўна гаспадарка папоўніла арсенал сельгасагрэгатаў новым абмотчыкам польскай вытворчасці і спецыялізаваным пагрузчыкам рулонаў. Тэхніка дзейнічае паралельна з прэс-падборшчыкам: гатовы цюк грузіцца на абмотчык, дзе затым шчыльна абгортваецца поліэтыленам у тры слаі – менавіта столькі неабходна для эфектыўнага захоўвання сянажнай масы на працягу года. Дзякуючы вакуумнай упакоўцы, адкрытае паветра не здольна ўносіць у корм свае разбуральныя карэктывы, таму не патрэбныя і кансерванты. Перспектывы гэтага метаду відавочныя. Ён дазваляе захоўваць травы практычна ў свежым выглядзе – пры вільготнасці 50-60 працэнтаў. Пры гэтым пажыўная якасць масы складае 0,44-0,45 кармавых адзінак – амаль удвая большая, чым пры звычайным складзіраванні сена ў траншэях. Да таго ж, пры траншэяванні самае дробнае адступленне ад тэхналогіі пагражае павышэннем кіслотнасці кармоў, а разам з імі – і малака, тут жа падобныя выпадкі – выключэнне.

Сяргей САДОЎСКІ.

Фота аўтара.

 



Добавить комментарий