Прадстаўнікі расійскіх дзелавых колаў наведалі транспартна-лагістычны цэнтр у Ракаве

Официально

Трохдзённы візіт у Беларусь дэлегацыі Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, прызначаны даць новы імпульс развіццю двухбаковых адносін, закрануў і наш раён. Прадстаўнікі расійскіх дзелавых колаў наведалі транспартна-лагістычны цэнтр у Ракаве, дзе па выніках перагавораў падпісалі Мемарандум аб узаемным супрацоўніцтве.

Прадстаўнікоў адміністрацыі і бізнэс-структур суседняй краіны-партнёра сустрэў генеральны дырэктар групы кампаній «Белінтэртранс» Вячаслаў Іванавіч Доўнар. Адзін з буйнейшых бізнэсмэнаў Беларусі правёў экскурсію, падчас якой госці пазнаёміліся з вытворчымі магутнасцямі транспартна-лагістычнага цэнтра, навінкамі беларускай транспартнай тэхнікі – у прыватнасці, новым шматзвенавым аўтацягніком на базе «МАЗа» агульнай грузапад’ёмнасцю каля 60 тон. Дэлегаты ацанілі выгадныя перспектывы сумеснай беларуска-расійскай работы ў галіне лагістыкі. Падпісаны дыпламатычны дакумент у будучым дазволіць больш поўна выкарыстоўваць перавагі Мытнага саюза.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА.



Добавить комментарий