ДАВЯДЗЕЦЦА ЕХАЦЬ У МАЛАДЗЕЧНА

Общество

Прачытаў у раённай газеце (№ 77-78) артыкул “Маленькія вампіры выйшлі на паляванне” і нечакана сам сутыкнуўся з падобнай праблемай. Дзейнічаў так, як і рэкамендаваў аўтар публікацыі. З мэтай перасцярогі панёс падазронага насякомага ў мясцовую санстанцыю. Але там, на жаль, мне далі, як кажуць, ад варот паварот…

Жыхар горада Валожына.

На пытанне нашага чытача адказвае галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Сцефанавіч СТРАЛЕЦ:

– Памятайце, што кляшчы з’яўляюцца пераносчыкамі небяспечных хвароб, такіх як клешчавы энцэфаліт і Лайм-барэліёз. Для гэтай хваробы характэрна паражэнне скуры, нервовай, сардэчна-сасудзістай сістэм, апорна-рухальнага апарату. Гэта бактэрыяльнае захворванне можа быць вострым, пераходным і хранічным.

ДУ “Валожынскі райЦГЭ” рэкамендуе не пазней чым праз трое сутак з таго моманту, як вы дасталі кляшча з цела, абавязкова даставіць яго на даследаванне ў паразіталагічную лабараторыю Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Лабараторыя размешчана ў Маладзечне па вуліцы Чкалава, 2 А. Працуе яна штодзённа акрамя суботы і нядзелі. Перапынак на абед з 13.00 да 14.00.

Удакладнім, што даследаванні кляшчоў праводзяцца на гаспадарча-дагаворнай аснове і ў адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам цэн.



Добавить комментарий