Общество

Кіраўнік вертыкалі ўлады У. А. Наумовіч падтрымаў ініцыятыву лідараў маладзёжных арганізацый раёна наконт узвядзення чарговага сацыяльна-культурнага аб’екта. Райкам БРСМ і аддзел па справах моладзі нядаўна правялі анкетаванне сярод старшакласнікаў горада адносна арганізацыі вольнага часу.  

Большасць рэспандэнтаў выказалі пажаданне мець у райцэнтры сучасную летнюю танцавальную пляцоўку. Прапанова падалася актуальнай, аператыўна пачалася яе рэалізацыя. Пад будучы аб’ект адпачынку падабрана пляцоўка ля гасцініцы “Карона”. Асноўныя фінансавыя сродкі для новабудоўлі ўжо зароблены на суботніку, які быў нядаўна праведзены. У гэтым жа месцы горада прапішацца і амфітэатр. Плануецца, што ўрачыстае адкрыццё пляцоўкі супадзе са святкаваннем Дня горада. Што і казаць, дастойны і вельмі патрэбны атрымаецца падарунак!
Лета сплятае вянок з яркіх кветак, а людзі вянок свайго жыцця сплятаюць з двух лёсаў. Вясельныя картэжы са сваім яркім убраннем і гучнымі сігналамі аўто ў выхадныя дні часта абуджаюць адносны спакой нашага невялікага райцэнтра. Лета – традыцыйная пара вяселляў. Сёлета вузамі кахання і згоды свае лёсы звязала ў Валожыне 21 пара. У Івянцы гэта светлая статыстыка пакуль яшчэ досыць сціплая – зарэгістравана 7 шлюбаў. Усяго ў раёне ў гэтым годзе створаны 63 маладыя сям’і. А пік вяселляў прыйшоўся на канец красавіка – пачатак мая.

Валожынская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках месячніка “Першая дапамога выратоўвае жыцці” правяла нямала цікавых мерапрыемстваў і акцый. У сераду ў раённым Цэнтры культуры прайшоў дабрачынны канцэрт. Мэта яго – збор сродкаў на набыццё санітарна-гігіенічных прадметаў для хворых, інвалідаў, адзінокіх людзей. Грошы, выручаныя ад продажу білетаў, паслужаць гуманнай мэце. Сваю лепту ў гэту высакародную справу ўнесла заслужаная артыстка Беларусі Надзея Мікуліч, а таксама папулярная эстрадная спявачка Жанна Піваварава, якія выступілі ў сераду на раённай сцэне. Удала дапоўнілі дабрачынную канцэртную праграму і мясцовыя самадзейныя артысты.



Добавить комментарий