ВАЖНАЯ МІСІЯ

Молодежный курьер

Участковы тэрапеўт Ірына Мітрафанаўна ШНІП ужо два гады выконвае важную місію ўрача ў Ракаўскай  бальніцы. Сюды яе накіравалі па размеркаванні пасля заканчэння Мінскага медыцынскага ўніверсітэта. Родам дзяўчына з Пугачоў, таму працаваць на Валожыншчыне, прыносіць карысць сваім землякам ёй асабліва прыемна.

Ірына абрала прафесію, якая патрабуе поўнай самааддачы, не церпіць нядбайнасці і дылетантаў. Дзяўчына годна, са ўсёй адказнасцю ахоўвае самае каштоўнае, што падаравана чалавеку – жыццё. Яна працягвае ўдасканальваць свае веды, шмат чытае спецыяльнай літаратуры, каб знайсці спосаб пазбавіць чалавека ад хваробы і вярнуць яго да актыўнага жыцця. Яна вельмі сур’ёзна, як філосаф, мне заявіла: “Здароўе – найвялікшае багацце кожнага чалавека!”

Адпачывае Ірына за чытаннем мастацкай літаратуры. Калі наведвае муза натхнення, дзяўчына піша вершы, якія паабяцала падаць на суд чытачам нашай газеты.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий