ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І СМУТКУ

Общество

У пятніцу 8 чэрвеня грамадскасць Івянца разам з нешматлікімі прадстаўнікамі мясцовай яўрэйскай супольнасці і гасцямі з Мінска і Віцебска адзначылі сумную дату: 70-годдзе знішчэння яўрэйскага гета.

Каля 800 яўрэяў Налібоцкага краю (акрамя жыхароў Івянца, у мясцовае гета былі сагнаны таксама яўрэі Налібак, Каменя, Волмы, Рубяжэвічаў, Дзераўной) былі расстраляны ў рове ва ўрочышчы Пішчугі непадалёк ад паўночнай ускраіны Івянца 9 чэрвеня 1942 года.

На мінулым тыдні адбыўся жалобны мітынг, арганізаваны пры падтрымцы мясцовай улады. Выступаючы на мітынгу старшыня гарпассавета Сяргей Реут, дырэктар музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Вадзім Акапян, галоўны рэдактар часопіса «Мішпоха» Аркадзь Шульман, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі гарпасёлка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Леанід Андрэевіч Вечар падкрэслілі неабходнасць захавання памяці пра ахвяр нацысцкага тэрору, важнасць падтрымання дыялогу і ўзаемаразумення паміж разнастайнымі нацыянальнасцямі і канфесіямі Беларусі.

Алесь БЕЛЫ.

Гістарычная даведка

Яўрэі складалі амаль палову жыхароў даваеннага Івянца. Яны ў асноўным займаліся гандлем і разнастайным рамесніцтвам. Працавалі ў лясной прамысловасці.

Яўрэі ігралі прыкметную ролю ў славутым для мястэчка ганчарным промысле.

Адзін з распаўсюджаных матываў ганчарства – ільвы – магчыма, маюць яўрэйскае паходжанне, хоць ён таксама пераклікаецца з гербам аднаго са шляхецкіх родаў уладальнікаў Івянца – Салагубаў.

У Івянцы нарадзіўся галахіст, знаток гісторыі Вуснага Закона, заснавальнік Сусветнага руху Агудат Ісраэль Іцхак ХаЛеві (Рабіновіч) (1847-1914).

Лічбы і факты

У Івянцы захаваліся старыя яўрэйскія могільнікі пачатку XIX стагоддзя з амаль 300-мі пахаваннямі і магілай ахвяр нацыстаў.

У памяшканні Івянецкай сінагогі, якая нядаўна вернута вернікам, плануецца стварыць Цэнтр па вывучэнні гісторыі яўрэяў Заходняй Беларусі.

Сінагога ў Івянцы была зачынена ў пачатку 1940 года. Пасля вайны тут працяглы час размяшчаўся пасялковы клуб.

Да Другой сусветнай вайны ў Івянцы налічвалася 1500 жыхароў, большую частку якіх складалі яўрэі, якія былі знішчаны ў гады Халакосту. У 1959 годзе ў пасёлку засталося 56 яўрэяў, а на сённяшні дзень толькі тры.

У 1965 годзе на месцы масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва пад Івянцом быў узведзены мемарыяльны знак у памяць аб ахвярах фашызму. На працягу наступнага часу гэта месца перыядычна добраўпарадкавалася.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *