Спрыяльныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва

Общество

У нашым раёне даволі спрыяльныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. Актыўна спрабуюць свае сілы валожынцы, івянчане, жыхары Ракава. Нямала і мінчан выбралі Валожыншчыну ў якасці стартавай пляцоўкі для арганізацыі ўласнай даходнай справы.

Усяго ў раёне зарэгістравана 236 юрыдычных асоб – суб’ектаў малога і сярэдняга бізнэсу. У спісе індывідуальных прадпрымальнікаў 385 чалавек, 48 з іх сталі на ўлік сёлета. Найбольш папулярная сфера бізнэсу – грузаперавозкі, аказанне паслуг на рамонце дамоў, кватэр, мэблі, выкананні будаўнічых работ.

Адзін з прадпрымальнікаў, напрыклад, плануе наладзіць выпуск сценавых будаўнічых блокаў для ўзвядзення жылля і гаспадарчых пабудоў.

Ёсць спроба зарабіць грошы і дзякуючы выпуску касметыкі. Сярод выпускнікоў эканамічных ВНУ нямала жадаючых праявіць сябе ў прадпрымальніцтве па бухгалтарскім уліку.

Прыцягвае ўвагу многіх і сельская гаспадарка. Афіцыйна зарэгістраваў сваю дзейнасць прадпрымальнік, якому даспадобы птушкагадоўля. А ў Яршэвіцкім сельсавеце перавагу аддалі развядзенню авечак і коз.

 



Добавить комментарий