За рулём вялікагрузнай машыны адчувае сябе упэўнена

Общество

За рулём вялікагрузнай машыны Міхаіл Вітальевіч УНУЧАК з лясгаса адчувае сябе досыць упэўнена. Дапамагае ў гэтым вялікі практычны вопыт. Ён дастаўляе драўніну ў розныя пункты прызначэння. Асноўны рабочы маршрут ляжыць на чыгуначную станцыю ў Багданаў, дзе адгружаюцца заказчыкам сасновыя балансы і іншая прадукцыя прадпрыемства. Дзелавая драўніна пастаўляецца для будаўнічых мэт на розныя аб’екты Міншчыны. Нярэдка выпадаюць камандзіроўкі ў вёску Чысць Маладзечанскага раёна. Прыходзіцца транспартаваць і дровы РУП “Валожынскі жылкамунгас”.

Кіраўніцтва лясгаса пераканана, што ў якую б камандзіроўку не быў накіраваны М. В. Унучак, ён справіцца з заданнем без папрокаў. Міхаіл Вітальевіч імкнецца бездакорна выконваць правілы дарожнага руху, бо заўсёды адчувае вялікую адказнасць за надзейнасць транспарціроўкі даверанага яму грузу.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий