ПАТУШЫМ ІСКРЫ НЯДБАЙНАСЦІ

Закон и порядок

Штогод у гаспадарках аграпрамысловага комплексу рэспублікі адбываюцца пажары, якія прыносяць велізарную матэрыяльную шкоду.

Нярэдка ў агні гінуць людзі, жывёла. Надзвычайныя сітуацыі часцей за ўсё ўзнікаюць на тых аб’ектах, дзе не выконваюцца патрабаванні пажарнай бяспекі.

За мінулы перыяд бягучага года праведзеныя планавыя праверкі ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, ДП КСУП “Івянецкая птушкафабрыка”, “Універсалрамстрой” і іншыя. На правераных прадпрыемствах кіраўнікі і службовыя асобы да забеспячэння пажарнай бяспекі ставяцца фармальна.

У ДП КСУП “Івянецкая крыніца” выканана толькі малая частка мерапрыемстваў прадпісання дзяржаўнага пажарнага нагляду. Таму прадпрыемству вынесены патрабаванні аб забароне эксплуатацыі чатырох будынкаў птушнікаў, якія знаходзяцца ў пажаранебяспечным стане.

На прадпрыемствах ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, “Універсалрамстрой”, ААТ “Суднікаўскі”, ААТ “Пугачы”, ААТ “АграДоры”, ТАА “МВАВТ Ракаў-агра” выяўлены шэраг парушэнняў. Будынкі не абсталяваныя спраўнай маланказасцярогай, не забяспечаны нарматыўнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння, шляхі эвакуацыі не пазначаны спецыяльнымі знакамі, правады і кабелі пракладзены пры дапамозе скруткі. Кіраўнікі і службовыя асобы гэтых аб’ектаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Алена ПРОЦКІЎ,

інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС.

 



Добавить комментарий