ПОПЫТ НА МЕТАЛ

Закон и порядок

Праведзена праверка эфектыўнасці выкарыстання адходаў лому чорных і каляровых металаў. Выяўлены шматлікія парушэнні.

Пасля істотнага росту закупачных цэн на металалом, асобныя прадпрымальныя грамадзяне добра падзарабілі. У ход пайшлі адходы металапрадукцыі не толькі з уласнага падворка, але і з мясцовых міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў, лясных звалак і іншых пляцовак, гаспадары якіх эканамічную выгаду ад здачы металалому яшчэ не паспелі ацаніць.

Асобныя карабейнікі “пайшлі ў народ” і сталі збіраць металалом у мясцовых жыхароў, ператварыўшы свае соткі ў сапраўдны склад для ламачча.

На жаль, прадпрымальнасць асобных нарыхтоўшчыкаў мела крымінальны характар. Лом, які яны здавалі, нярэдка афармляўся на іншых падстаўных асоб, якія паслужліва прадастаўлялі свой пашпарт за 100 тысяч рублёў ганарару.

Па фактах супрацьпраўных дзеянняў узбуджана крымінальная справа. Праваахоўныя органы праводзяць адпаведныя мерапрыемствы.

 



Добавить комментарий