КАБ НЕ ЗНІШЧЫЎ АГОНЬ

Закон и порядок

Ідзе корманарыхтоўчая кампанія. На жаль, амаль штогод на тэрыторыі раёна ў месцах нарыхтоўкі і захоўвання кармоў узнікаюць пажары.

Летась, напрыклад, у Паморшчыне загарэлася сенасховішча. Знішчана 40 тон саломы, 10 – сена. Прычына – парушэнне правілаў бяспекі пры правядзенні агнявых работ.

Каб праца людзей не прапала дарэмна, кіраўнікі і службовыя асобы павінны захоўваць правілы пажарнай бяспекі ў месцах нарыхтоўкі і складзіравання кармоў, клапаціцца пра элементарныя правілы бяспекі.

Напамінаем, што склады грубых кармоў павіны быць абсталяваны спраўнай маланкаахоўнай сістэмай і забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Для таго, каб у сенасховішчы не трапілі пабочныя асобы і дзеці, неабходна адрамантаваць агароджы, а дзверы і вароты замкнуць. Нельга дапускаць да работы ў месцах нарыхтоўкі грубых кармоў тэхніку з няспраўнай сістэмай сілкавання, запальвання, з непаладкамі ў электраабсталяванні, а таксама тэхніку, якая не абсталявана іскрагасільнікамі. Катэгарычна забараняецца курыць і прымяняць адкрыты агонь.

Тэрыторыя вакол складоў з кармамі павінна ўтрымлівацца ў чысціні. Месцы захоўвання кармоў павінны ахоўвацца вартаўнікамі.

Алег СКАДОРВА,

начальнік РАНС.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *