НЕ ДАПУСЦІЦЬ БЯДЫ

Закон и порядок

Пры карыстанні газам у быту ў гэтым годзе ў нашай рэспубліцы адбылося пяць здарэнняў, у якіх пацярпелі дзесяць грамадзян, тры чалавекі загінулі. Каб не дапусціць падобнага, прыгадаем некаторыя сітуацыі.

У прыватнасці, у Мінскім раёне чатырохгадовы хлопчык атруціўся чадным газам. Воданагравальнік на кухні эксплуатаваўся з парушэннямі. Сукупнасць розных фактараў прывяла за зваротнай цягі ў памяшканні.

У Магілёве смерць напаткала 2 гараджан. Кватаранты, якія і сталі ахвярамі, не праходзілі інструктажу па правілах карыстання газам у быту. У дымавым канале не было цягі з-за таго, што разбурылася яго верхняя частка, а кнопка электрамагнітнага клапана была зафіксавана скотчам…

Зыходзячы з такой сумнай статыстыкі, можна зрабіць вывад, што асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў быў несвоечасовы кантроль за станам газавых прыбораў, дымавых і вентыляцыйных каналаў, за наяўнасцю цягі ў дымаходзе. Да сумнага зыходу прыводзіць нярэдка і адначасовае выкарыстанне праточных воданагравальнікаў, газавых катлоў пры закрытай фортачцы з электравыцяжкай. Да ўзнікнення пажару часта прыводзіць і такі факт. Каб выявіць магчымую ўцечку газу, грамадзяне карыстаюцца адкрытым агнём.

Просім строга захоўваць правілы бяспекі эксплуатацыі бытавога газавага абсталявання, своечасова, пры неабходнасці, праводзіць яго замену.

Сяргей БЕКІШ,

інжынер РУ “Валожынрайгаз”.

 



Добавить комментарий