НЕ ГРЭБУЙЦЕ ПРАВІЛАМІ

Закон и порядок

На жаль, колькасць няшчасных выпадкаў, звязаных з паражэннем электрычным токам, не змяншаецца ў нашай рэспубліцы.

Асноўныя прычыны – пралікі ў невыкананні мерапрыемстваў па бяспецы работ у дзеючых электраўстаноўках, абыякавыя адносіны да выканання інструкцый, а таксама няспраўнасць абсталявання, асабістая неасцярожнасць грамадзян і інш.

Няма дысцыпліны і сярод насельніцтва. Некаторыя грамадзяне самавольна пранікаюць у размеркавальныя пункты, на трансфарматарныя падстанцыі, няўмела карыстаюцца электрапрыборамі, не мяняюць у сваіх дамах і кватэрах старую электраправодку. Пачасціліся і наступныя выпадкі. Некаторыя рыбакі пры раскладванні тэлескапічных вудачак прыбліжаюць іх да паветранай лініі электраперадач на недапушчальную адлегласць. Нярэдка паражэнне токам бывае смяротным. Дарослыя павінны быць асцярожныя самі і навучаць гэтаму сваіх дзяцей.

Паважаныя бацькі, у час летніх канікулаў часцей напамінайце дзецям пра меры перасцярогі, не дазваляйце ім карыстацца няспраўнымі электрапрыборамі, забараняйце наведваць месцы, дзе знаходзяцца падстанцыі.

Памятайце, што калі вы ўбачылі аголеныя электраправады, да іх нельга набліжацца. Не ўзбірайцеся на дахі дамоў, над якімі блізка вісяць правады. Не пакідайце аўтамабілі пад паветранымі лініямі. Для рамонту праводкі і абсталявання заўсёды выклікайце толькі спецыялістаў.

Алена МАКАР,

інспектар “Энерганагляду”.

 



Добавить комментарий