АКАЗАЛІ ЗНАКІ ЎВАГІ

Общество

У многіх важных мерапрыемствах раёна прыняла ўдзел і арганізацыя “Белая Русь”.

У Міжнародны дзень абароны дзяцей з’ехаліся ў Валожын эрудыты, спартсмены, музыканты, а таксама іх настаўнікі, выхавацелі. На сцэну выходзілі тыя, хто дасягнуў найлепшых паказчыкаў. Кожнаму быў уручаны памятны падарунак і прэмія. РГА “Белая Русь” таксама адзначыла 14 вучняў памятнымі падарункамі.

Не прамінула наша арганізацыя і выпускны баль старшакласнікаў. У памяць аб заканчэнні школы чатыры выпускнікі атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі. Падобным чынам былі ўшанаваны і самыя актыўныя вучні ўсіх школ горада Валожына.

Да шматлікіх віншаванняў пераможцаў рэспубліканскай спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў далучылася і “Белая Русь”. У дадатак да Граматы Міністэрства спорту і турызму каманда гімназіі № 1, якая заняла другое месца, атрымала і нашы сувеніры.

У Год кнігі цэнтральная раённая бібліятэка і літаратурны клуб “Рунь” разам з пярвічнай арганізацыяй райвыканкама правялі цікавае мерапрыемства. На ім прысутнічалі паэты і пісьменнікі, юныя  таленты раёна. Старшыня пярвічнай арганізацыі РГА “Белая Русь” райвыканкама В. І. Краўневіч уручыла падарункі дзецям, самым таленавітым на літаратурнай ніве.

Людміла ПРЫВАЛ.

 



Добавить комментарий