АДПАЧЫВАЦЬ ПА ПРАВІЛАХ…

Закон и порядок

Валожынскі раённы аддзел унутраных спраў просіць з разуменнем аднесціся да ўзмоцненых мер бяспекі падчас правядзення масавых мерапрыемстваў 3 ліпеня 2012 года і нагадвае, што ў месцах іх правядзення катэгарычна забараняецца:

– мець пры сабе агнястрэльную, газавую ці іншую зброю, выбуховыя сродкі і боепрыпасы, піратэхнічныя вырабы, а таксама спецыяльна вырабленыя ці прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прывесці да нанясення цялесных пашкоджанняў, пагрозы жыццю і здароўю навакольных;

–  мець пры сабе імітатары і муляжы гэтых прадметаў;

– знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення;

– праносіць з сабой спіртныя ці іншыя напоі ў шкляной, металічнай тары, у тэтрапакетах ці пластыкавых пакетах цёмнага колеру.

У сувязі з гэтым месцы правядзення святочных мерапрыемстваў будуць загароджвацца турнікетамі, а пропуск гледачоў – праводзіцца праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем стацыянарных і ручных металашукальнікаў.

Каб пазбегнуць натоўпу ў месцах пропуску, просім вас прыходзіць у месцы правядзення мерапрыемстваў загадзя, абмежаваўшыся пры гэтым толькі асабістымі рэчамі.

Пераканаўча просім захоўваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, праяўляць пільнасць, паважлівыя і пачцівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў.

Валерый ГАРНАШКЕВІЧ,

начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

 



Добавить комментарий