СУВЯЗЬ ПАКАЛЕННЯЎ

Официально

Аляксандр Харытонавіч РЫЖЭВІЧ сёлета адзначыў свой пачцівы юбілей. З 90-годдзем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі павіншаваць і вучні СШ № 1 горада Валожына. Дзеці наведваюць Аляксандра Харытонавіча і напярэдадні знамянальных дат і падзей у гісторыі нашай краіны. Ад кожнай такой сустрэчы застаюцца не толькі шматлікія ўспаміны, але і фотаздымкі. Сувязь пакаленняў не перапыняецца. І гэта важна для патрыятычнага выхавання тых, хто нарадзіўся і жыве пад мірным небам…

 



Добавить комментарий