Факты з гісторыі

Культура

5 ліпеня, пераадольваючы ўпартае супраціўленне праціўніка, горад Валожын быў вызвалены воінамі 3-й (падпалкоўнік К. А. Грыцэнка) і 18-й (падпалкоўнік В. І. Есіпенка) гвардзейскіх танкавых брыгад, 2-й гвардзейскай мотастралковай брыгады (палкоўнік Д. Н. Далганаў) 3-га гвардзейскага танкавага Кацельнікаўскага корпуса (генерал-маёр І. А. Воўчанка) 5-й гвардзейскай танкавай арміі пры актыўнай падтрымцы 1-га гвардзейскага бамбардзіровачнага корпуса (генерал-маёр В. А. Ушакоў).

 

У чэрвені 1944 года пачалася адна з буйнейшых у Вялікай Айчыннай вайне Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён”, якая ажыццяўлялася сіламі чатырох франтоў.

 

У баях за Вішнева і станцыю Багданаў праявіў адвагу камандзір танка 31-й танкавай брыгады 29-га танкавага корпуса мал. лейтэнант Мікалай Андрэевіч Бутусаў. Ён са сваім экіпажам выкарыстоўваў хуткасць і манеўранасць танка Т-34 – раптоўна з’яўляўся перад праціўнікам. Трапным агнём з гарматы знішчыў пяць мінамётаў, тры кулямёты, сем аўтамашын і дзесяткі гітлераўцаў. За храбрасць і мужнасць у баях за Валожыншчыну адважны танкіст узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 



Добавить комментарий