ХРОНІКА ВЫЗВАЛЕННЯ

Культура

Разам з Чырвонай Арміяй у вызваленні раёна ўдзельнічалі партызаны брыгад імя І. В. Сталіна, імя В. П. Чкалава, імя П. К. Панамарэнкі, імя М. А. Шчорса, “За Савецкую Беларусь” і іншыя.

У зводцы Саўінфармбюро паведамлялася: “На захад ад горада Мінска нашы войскі з баямі авалодалі важнымі вузламі грунтавых дарог, гарадамі Валожын і Івянец. Па няпоўных дадзеных на гэтым участку знішчана 1200 нямецкіх салдат і афіцэраў, 7 танкаў, 4 самаходныя гарматы, захоплены ў немцаў 3 танкі, 19 палкавых гармат, 11 мінамётаў, шмат машын і павозак з грузамі. Узяты палонныя”.

 

Воіны і партызаны з боем уварваліся ў мястэчка і вызвалілі Ракаў. Гітлераўцы ўжо не маглі выратаваць калону і падпалілі яе. Аднак танкісты і партызаны адрэзалі частку калоны і захапілі 300 аўтамашын.

У аперацыі па вызваленні Ракава і захопе аўтамашын вызначыліся гвардзейцы-танкісты і партызаны атрада імя А. І. Мікаяна. Пры ўзяцці Ракава праявіў мужнасць і адвагу камандзір танкавага ўзвода 3-й гвардзейскай танкавай брыгады лейтэнант Васілій Іванавіч Калінін. На сваім хуткім Т-34 ён першым пераправіўся праз Іслач і ўварваўся ў мястэчка. Знайшоў сваёй машыне надзейнае сховішча, адкрыў прыцэльны агонь па танках ворага, якія спрабавалі перашкодзіць пераправе савецкіх машын праз рэчку.

За здзейснены подзвіг у баях за Ракаў В. І. Калінін узнагароджаны ордэнам Леніна.

 

 



Добавить комментарий