ТРАГІЧНА АБАРВАЛІСЯ ЖЫЦЦІ

Культура

На лоскай зямлі вызначыліся танкавыя роты лейтэнантаў Панцялеева і Волкава. У баі лейтэнант Волкаў асабіста знішчыў 8 кулямётаў, адну гармату, расстраляў з кулямёта і раздушыў гусеніцамі танка каля 60 гітлераўцаў.

У Лоску на Замкавай Гары немцы ўстанавілі супрацьтанкавую гармату, кулямёты. У час бою танк Т-34 вырваўся наперад, але выстралам з гарматы быў падбіты. Танкісты з цяжкасцю выбраліся з ахопленай агнём машыны. На хаду спрабавалі збіць агонь з камбінезонаў, але гэта ім не ўдавалася, і, адстрэльваючыся ад гітлераўцаў, танкісты адыходзілі да выратавальнай рачулкі. Мясцовыя жыхары Пётр і Фёдар Русакевічы па хмызняках дабраліся да рачулкі Буянкі і дапамаглі танкістам затушыць тлеючае адзенне. Немцы ўсё гэта бачылі. У перастрэлцы з фашыстамі ўвесь экіпаж загінуў. Азвярэлыя гітлераўцы схапілі братоў, жорстка збілі іх, а потым Пятра загналі ва ўласны дом і падпалілі, а Фёдара завялі ў лес, аблілі бензінам і таксама падпалілі. Так у дзень вызвалення Лоска трагічна абарваліся жыцці братоў Русакевічаў.

 



Добавить комментарий