НАША ПАМЯЦЬ І ЎДЗЯЧНАСЦЬ

Культура

Добры прыклад патрыятызму на працягу года паказваюць члены раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. З вялікай павагай і ўдзячнасцю яны ставяцца да ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і падмацоўваюць гэта сваімі справамі.

Урокі мужнасці, сустрэчы, акцыі “Мая Беларусь – мая гісторыя”, “За Беларусь”, “Мы перамаглі” і шэраг іншых мерапрыемстваў ужо даўно не абыходзяцца без гэтых паважаных людзей. А дзейнасць маладзёжных валанцёрскіх атрадаў накіравана на іх падтрымку і дапамогу. Нашы актывісты пабывалі ў сем’ях ветэранаў вайны, вязняў канцлагераў, загінуўшых воінаў, павіншавалі ўсіх з надыходзячым святам, падарылі кветкі і паштоўкі. Увогуле школьнікі пастаянна наведваюць ветэранаў, знаёмяцца з гістарычным мінулым франтавікоў і афармляюць Кнігі ўспамінаў, дапамагаюць ім па гаспадарцы. Напярэдадні Дня Перамогі моладзь добраўпарадкавала многія воінскія захаванні, помнікі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, як і свята Перамогі – 9 Мая, адны з самых галоўных урачыстасцей краіны, дні выратавання і пачатку мірнага жыцця. І моладзь, якая шчыра паважае ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, ведае ваенную гісторыю, ушаноўвае гэтыя святы, адзначае іх разам з усёй краінай і сваімі справамі, учынкамі памнажае і ўмацоўвае яе дабрабыт.

Наталля НЯМКЕВІЧ,

першы сакратар РК ГА “БРСМ”.

 



Добавить комментарий