ВЕТЭРАНСКАЕ СЛОВА…

Культура

Іван Сямёнавіч ІОДА, вёска Яцкава-Замосныя:

– Якія падзеі ваеннай пары сталі для Вас самымі значнымі?

– Калі чырвоны сцяг Перамогі ўзвіўся над рэйхстагам у Берліне.

А перад гэтым было вельмі цяжкае фарсіраванне ракі Эльбы. Давялося ўбачыць і славутага маршала Георгія Жукава. Ён уздымаў наш салдацкі баявы дух якраз перад фарсіраваннем. Служыў я ў гаўбічна-артылерыйскіх войсках. Гармату даводзілася зараджаць 16-кілаграмовымі снарадамі, але нават такая зброя значнага выніку не прыносіла. Немец упарта супраціўляўся і падняў ваду на сем метраў. Варожыя бліндажы на берагах узарваць было амаль немагчыма. Нашы самалёты кідалі на іх бомбы, але збудаванні праціўніка доўгі час заставаліся цэлымі. Рака ўся чырвоная стала ад шматлікіх раненых і забітых байцоў. Боль мінулага і цяпер працінае сэрца…

– Вы шчаслівы чалавек?

– Магу назваць сябе шчасліўцам, бо на вайне, калі кожны дзень даводзілася глядзець смерці ў вочы, я нават не быў паранены. Калі ішлі напружаныя баі, маліўся, прасіў Бога, каб захаваў мне жыццё.

 

 



Добавить комментарий