ВЕТЭРАНСКАЕ СЛОВА…

Культура

Вацлаў Іосіфавіч ПЯЛЭЙКА, в. Вішнева:

– Чым чалавек павінен даражыць больш за ўсё?

– Вядома ж, сваім жыццём! І гэту ісціну пацвердзіла Вялікая Айчынная вайна. Я быў артылерыстам. Шмат прыйшлося зведаць цяжкіх хвілін. Памятаю пераправу праз Нісу, яна і атака фашыстаў тады забралі шмат ахвяр.

На вайне ў крытычных сітуацыях мы заўсёды паводзілі сябе па прынцыпе: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Ніхто не хаваўся за спіны іншых. Мы цанілі сяброўства, узаемавыручку. Аднойчы трапілі ў акружэнне. Паёк быў выдадзены на тры дні, а нам прыйшлося пратрымацца амаль два тыдні. Выжылі і выратаваліся толькі дзякуючы братэрству, узаемападтрымцы. У час выхаду з акружэння майго сябра, палешука Станіслава, цяжка паранілі. Пад няспынным абстрэлам снайпераў мы прабіраліся ў зацішнае месца, я валок яго на сабе, пакуль не перадаў пад апеку санітарам.

– Што Вас можа расстроіць, засмуціць сёння?

– Часта некаторыя скардзяцца на розныя цяжкасці. Цяпер у нас цудоўнае, шчаслівае жыццё! Многія з людзей проста не ўмеюць цаніць тое, што маюць. На цяжкасці няма чаго наракаць: яны выпадалі кожнаму пакаленню. А тое, што давялося перажыць нам, не дай Бог зведаць больш нікому.

 



Добавить комментарий