Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары Міншчыны!

Общество

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – нашым галоўным святам. Сёння мы з гонарам успамінаем гісторыю станаўлення беларускай дзяржаўнасці, прыгадваем імёны вялікіх сыноў і дачок Беларусі. Мы выказваем глыбокае прызнанне франтавікам, партызанам і падпольшчыкам, працаўнікам тылу, усім, каму давялося прайсці праз агонь і кроў жорсткіх выпрабаванняў, праз цяжкую працу, перажыць пакуты дзеля будучага роднай зямлі.

Кожны з нас усведамляе адказнасць за лёс Радзімы. Толькі сумленнай працай мы забяспечым яе далейшае развіццё, умацуем яе пазіцыі на сусветнай арэне.

З нагоды светлага свята ад усёй душы жадаю вам бадзёрасці духу, невычэрпнай энергіі, радасці і дабрабыту на доўгія гады.

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага аблвыканкама.

 

 

 



Добавить комментарий